Новую кнігу паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, аднаго з самых пранікнёных і эмадыянальных паэтаў Беларусі Міхася Башлакова склалі вершы, напісаныя за тры гады (2017—2019). «Без сумлення няма паэта» — нязменнае творчае і жыццёвае крэда Міхася Башлакова. Гэта паэт шырокага тэматычнага дыяпазону і шматколернай настраёвай танальнасці. Побач з лірычнымі пейзажна-акварэльнымі радкамі гучыць эпічная, грамадзянска-патрыятычная паэзія, пранізаная трывожным роздумам і горкім несціханым болем за лёс Айчыны і народа, за лёс роднай мовы і мастацкага паэтычнага слова.Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў