Апісаны маршруты, якія звязаны з жыццём і творчасцю Я. Купалы і Я. Коласа, а таксама многіх літаратараў. Адны з іх тут нарадзіліся, другія - тварылі ці толькі праязджалі па гэтых мясцінах. Крок за крокам чытач пройдзе шляхамі і сцежкамі зямлі Купалы і Коласа, не стамляючыся здзіўляцца, захапляцца, адчуваць сябе сапраўдным адкрывальнікам і нястомным вандроўнікам